Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус магутнасьцю 7,2 бала па шкале Рыхтэра адбылося ў пятніцу на паўднёвым-захадзе Мэксыкі.

Па паведамленьнях Геалягічнай службы ЗША, эпіцэнтар землятрусу знаходзіцца ў штаце Герэра на ціхаакіянскім узьбярэжжы, аднак падземныя штуршкі адчуваліся нават у сталіцы краіны Мэхіка прыкладна за 400 кілямэтраў ад эпіцэнтру.

Па папярэдніх дадзеных, чалавечых ахвяр і буйных разбурэньняў няма, аднак у некаторых населеных пунктах адключылася электрычнасьць.

У 1985 г. землятрус магнітудай 8,4 бала з эпіцэнтрам у тым жа раёне прынесла велізарныя разбурэньні ў мэксыканскай сталіцы. Тады загінулі больш за 9 тысяч чалавек, а цэлыя раёны горада былі пахаваныя пад руінамі будынкаў.
XS
SM
MD
LG