Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна: Расея ніколі не пагражала выключыць газ Украіне


Дзьмітры Пяскоў

Дзьмітры Пяскоў

На фоне вялізнага доўгу Ўкраіны Расея, у мэтах выкананьня дзейнага кантракту, проста пяройдзе на рэжым перадаплаты — але Расея ніколі не пагражала выключыць газ Украіне.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў ў праграме «Вечар у нядзелю».

«Таварышы, якія сядзяць у Кіеве, ня плацяць, — адзначыў ён. — Пазыка расьце, газ спажываюць. Адпаведна, Пуцін сказаў: месяц мы яшчэ чакаем, а потым — колькі аплаціце, столькі і атрымаеце».

На яго думку, гэта — «зусім справядлівая пастаноўка пытаньня, але пакуль эўрапейцы яе лічаць несправядлівай, паколькі думаюць, што калі Расея пяройдзе на перадаплату, то, маўляў, Расея падарве свае пазыцыі як гаранта энэргетычнай бясьпекі Эўропы», што і напісана было ў лісьце кіраўніка Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу, — сказаў на заканчэньне ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG