Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША запусьцілі прыватны касьмічны карабель – альтэрнатыву «Прагрэсу»


З вайсковага касмадрому на мысе Канавэрал у штаце Флорыда ў пятніцу быў пасьпяхова ажыцьцёўлены запуск касьмічнага грузавога карабля Dragon, які павінен даставіць больш за дзьве тоны харчаваньня, прадметаў першай неабходнасьці і абсталяваньня для навуковых экспэрымэнтаў на Міжнародную касьмічную станцыю.

Стыкоўка з МКС адбудзецца 20 красавіка. Шасьцёра касманаўтаў, якія цяпер знаходзяцца на борце станцыі, назіралі за запускам карабля-грузавіка па каналах відэасувязі. Сярод абсталяваньня, якое Dragon даставіць на МКС, запасны скафандар для выхаду ў адкрыты космас.

Карабель Dragon і ракета-носьбіт Falcon 9, якая даставіла яго ў космас, распрацаваныя прыватнай амэрыканскай кампаніяй SpaceX, якая належыць мільярдэру Элону Маску, аднаму з заснавальнікаў сыстэмы электронных плацяжоў PayPal і ўладальніку фірмы Tesla, якая вырабляе электрамабілі. Dragon – грузавы касьмічны карабель шматразовага выкарыстаньня, які, як разьлічваюць яго стваральнікі, стане канкурэнтам расейскіх караблёў «Прагрэс». Ён павінен вярнуцца на Зямлю і прывадніцца ў Ціхім акіяне праз тры тыдні.

У цяперашні час на МКС працуюць амэрыканцы Рык Мастракіё і Стывэн Свонсан, расейцы Міхаіл Цюрын, Аляксандр Скварцоў і Алег Арцем'еў, а таксама японец Каіці Ваката.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG