Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч жыве ў Сочы, – расейскія СМІ


Віктар Януковіч падчас адной з сваіх прэс-канфэрэнцый, якія ён праводзіць у Растове-на-Доне

Віктар Януковіч падчас адной з сваіх прэс-канфэрэнцый, якія ён праводзіць у Растове-на-Доне

Адхілены ад улады Вярхоўнай Радай прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч ўвесь час знаходзіўся ў Сочы, а не ў падмаскоўнай Барвісе.

Пасьля таго, як у расейскіх СМІ зьявілася інфармацыя аб вяртаньні Януковіча ва Ўкраіну на Вялікдзень, журналісты распавялі сваю інфармацыю пра месца знаходжаньня прэзыдэнта, які ўцёк, паведамляе УНІАН са спасылкай на часопіс «Рускі піянэр».

«Цяпер, калі называецца дакладная ці хаця б прыблізная дата, мы можам паведаміць, што былы прэзыдэнт Украіны ўвесь гэты час быў у Сочы, а не ў Барвісе, як паведамлялася раней. І жыў у больш-менш спартанскіх умовах. У Сочы ён правёў як алімпійскія, так і Паралімпійскія гульні, паглядзеўшы іх, зрэшты, па тэлевізары. Так што ён ня так далёка ад Украіны і тым больш ад Растова-на-Доне», – паведамілі журналісты.
XS
SM
MD
LG