Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка сустрэлася з сэпаратыстамі ў Данецку


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка

Пра гэта яна заявіла ў эфіры тэлеперадачы «Шустэр Live» на Першым нацыянальным тэлеканале, піша Gazeta.ua.

У прыватнасьці, кандыдат у прэзыдэнты ад партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка адзначыла, што пасьля яе перамоваў у Данецку яна зразумела, што кампраміс магчымы.

«Шматгадзінныя перамовы сьведчаць, што проста адсутнічаў дыялёг на самым высокім палітычным узроўні з тымі людзьмі, якія вось так выказваюць сваю незадаволенасьць. І Расея, у тым ліку, гэтым карыстаецца», – сказала палітык.

Паводле яе, у Данецку яна правяла сустрэчы з дзьвюма групамі. Як пазьней паведаміў вядучы праграмы Савік Шустэр, там Цімашэнка сустракалася ў гатэлі «Асторыя» з прадстаўнікамі «Аплоту» і гэтак званай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР).

Кандыдат у прэзыдэнты падкрэсьліла, што сэпаратысты скардзіліся на тое, што на працягу месяца палітыкі з сталіцы не пачыналі весьці перамовы з членамі мясцовых адміністрацый рэгіёну.

Акрамя таго, яна адзначыла, што падчас сустрэчы падымаліся пытаньні эканамічнага і сацыяльнага характару, аб мовах і большых паўнамоцтвах мясцовых уладаў.

«Я не магу сказаць, што адбыўся нейкі цуд, і ўсе дамоўленасьці на стале, і мы можам пачаць іх рэалізоўваць. Я думаю, што дыялёг пачаўся і гэта вельмі важна», – падагульніла Цімашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG