Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данецкія сэпаратысты сеюць антысэмітызм, – кіраўнік вобласьці


Сяргей Тарута
Сяргей Тарута

Кіраўнік Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Тарута заклікаў праваахоўнікаў рэгіёну адрэагаваць на факты антысэмітызму.

Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, разьмешчанай на сайце Данецкай АДА.

«У апошні час Данецк ў вачах сусьветнай супольнасьці набывае сумную славу крыніцы нянавісьці і антысэмітызму. Асобныя прадстаўнікі нашага краю, аб'яднаўшыся пры галоснай падтрымцы зьнешніх агрэсіўных сіл у квазідзяржаўнае аб'яднаньне, адкрыта заклікаюць да экстрэмісцкіх дзеяньняў у адносінах да асобаў пэўнай нацыянальнасці», – кажа Тарута.

«Насьцярожвае той факт, што ніякіх абвяржэньняў з боку асоб, якія стаяць на пазыцыях антысэмітызму так і не паступіла. Я рашуча асуджаю гэтых людзей. Я заклікаю жыхароў вобласьці, жыхароў нашай краіны і ўсю сусьветную супольнасьць жорстка асудзіць факты антысэмітызму, а праваахоўныя органы – ужыць санкцыі ў дачыненьні да асоб, якія дапусьцілі парушэньне закону», – адзначыў данецкі абласны галава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG