Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ў Славянску абвясьцілі «паляваньне» на ўкраінамоўных


Вячаслаў Панамароў
Вячаслаў Панамароў

Пра гэта заявіў лідэр сэпаратыстаў Славянска Вячаслаў Панамароў.

Ён папрасіў мясцовых жыхароў паведамляць «народнай дружыне» аб усіх падазроных асобах у горадзе, «асабліва тых, што размаўляюць на ўкраінскай мове», паведамляе карэспандэнт «Украінскай праўды» зь месца падзеі.

Панамароў таксама паабяцаў, што ў мясцовых СМІ апублікуюць тэлефонны нумар для паведамленьняў аб «падазроных асобах».

Акрамя таго, Панамароў заявіў, што ў горадзе забароненыя апазыцыйныя палітычныя сілы – «Удар», «Свабода», «Бацькаўшчына» – і агітацыя за іх.

Таксама лідэр сэпаратыстаў паведаміў, што 22 красавіка ў горадзе адбудзецца «першае пасяджэньне гарадзкога савету», а 11 траўня ў горадзе правядуць рэфэрэндум аб фэдэрацыі і расейскай мове.

Раней паведамлялася, што сэпаратысты Славянска прызналіся, што трымаюць у сябе мэра горада Нелю Штэпу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG