Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея патрабуе раззбраеньня «Правага сэктару»


Расейскае зьнешнепалітычнае ведамства патрабуе раззбраеньня «груповак, якія ўдзельнічалі ў лютаўскім перавароце ў Кіеве». Пра гэта гаворыцца ў камэнтары МЗС Расеі.

«Відавочна, што, калі мы гаворым аб раззбраеньні, маецца на ўвазе, перш за ўсё, канфіскацыя зброі ў баявікоў „Правага сэктару“ і іншых прафашысцкіх груповак», — лічаць у Маскве.

«Тыя ж прыхільнікі „майдану“ павінны ў першую чаргу вызваліць захопленыя імі дзяржаўныя ўстановы і іншыя аб’екты ва ўкраінскай сталіцы і заходніх рэгіёнах», — настойваюць у МЗС Расеі.

У прынятай учора Жэнэўскай заяве гаворыцца, што незаконна захопленыя ва Ўкраіне адміністрацыйныя будынкі павінны быць вызваленыя і вернутыя законным уладальнікам. У дакумэнце таксама ўтрымліваецца патрабаваньне аб раззбраеньні ўсіх незаконных узброеных фарміраваньняў, вызваленьня ўсіх незаконна занятых вуліц, плошчаў і іншых грамадзкіх месцаў ва ўкраінскіх гарадах і пасёлках.

Сёньня прарасейскія радыкалы, якія займаюць адміністрацыйныя будынкі ва ўсходняй Украіне, заявілі, што сыдуць толькі ў выпадку адстаўкі Кабінэту міністраў.

Як заявіў самаабвешчаны лідэр данецкіх сэпаратыстаў Дзяніс Пушылін, ён ня лічыць, што яго людзі павінны выконваць дасягнутую ў Жэнэве дамоўленасьць, раззбройвацца і звальняць захопленыя памяшканьні, паколькі яны не падпісвалі гэтага пагадненьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG