Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна гатова даць расейскай мове спэцыяльны статус


Расейская мова можа стаць афіцыйнай у тых рэгіёнах Украіны, у якіх яна зьяўляецца роднай для большасьці насельніцтва, паведаміў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта краіны Аляксандар Турчынаў.

У інтэрвію ўкраінскаму «5 каналу» ён сказаў, што рашэньне аб статусе расейскай мовы было прынятае для дасягненьня міру і згоды сярод грамадзянаў Украіны.

Ён таксама растлумачыў, што прадстаўленьне спэцыяльнага статусу расейскай мове дазволіць абласным, гарадзкім і раённым саветам прымаць рашэньні як на ўкраінскай мове, якая зьяўляецца дзяржаўнай, так і на расейскай або іншай рэгіянальнай мове.

«Будзе дадзенае права абласным і раённым саветам прымаць рашэньне адносна прадстаўленьня на тэрыторыі рэгіёну адначасова з украінскай афіцыйнага статусу расейскай мове», — растлумачыў Турчынаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG