Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Баўмгертнэра і Керымава перадалі Расеі


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

18 красавіка Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што крымінальная справа на былога гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра, уладальніка кампаніі Сулеймана Керамава і яшчэ 4 асобаў перададзеная праваахоўным органам Расеі.

Сьледчы камітэт патлумачыў, што гэта зроблена на просьбу расейскага боку і «паколькі ўсе абвінавачаныя зьяўляюцца грамадзянамі Расеі і знаходзяцца на яе тэрыторыі».

Уладзіслаў Баўмгертнэр быў арыштаваны ў Менску ў жніўні 2013 году. Расейскага топ-мэнэджэра абвінавацілі ў крадзяжы ды ў злоўжываньні ўладай і службовым становішчам. У лістападзе Баўмгертнэра вызвалілі з ізалятару КДБ і дэпартавалі ў Расею. Ён дагэтуль знаходзіцца пад хатнім арыштам у Маскве. Беларускія ўлады працягваюць настойваць на тым, што Баўмгертнэр і ягоныя падначаленыя нанесьлі Беларусі стратаў на 100 мільёнаў даляраў. У пачатку красавіка генпракурор Беларусі Аляксандар Канюк паведаміў, што зыск на ня меншую суму будзе накіраваны ў Расею.
XS
SM
MD
LG