Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 20 красавіка: Вялікдзень у праваслаўных і каталікоў, дзень памяці Сяргея Палуяна


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Вялікдзень у праваслаўных і каталікоў

У паб-клюбе «Графіці» прэзэнтацыя зборніка і канцэрт праекта «Паэты жывуць у песьнях». Вядучы — Франак Вячорка. Удзельнічаюць: Сяргей Башлыкевіч, «Нельга забыць», «Сон-трава», Фёдар «Дарафей» Жывалеўскі. Пачатак у 19.00.

Магілёў. У клюбе «Куба» канцэрт Akute i Паліны Рэспублікі. Пачатак у 17.30.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1653 — Олівэр Кромвэль разагнаў апазыцыю ў брытанскім парлямэнце.

1917 — у Менску адбыўся першы зьезд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту.

1922 — савецкі ўрад утварыў Паўднёва-Асэтынскую аўтаномную вобласьць на тэрыторыі Грузіі. Сталіцай стаў горад Цхінвалі.

1923 — Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР.

1960 — пачала трансьляцыі Віцебская студыя тэлебачаньня.

1968 — Deep Purple упершыню выступілі з канцэртам.

1972 — амэрыканскі карабель Апола-16, якім камандаваў Джон Янг, сеў на Месяцы.

2005 — дацкая грамадзкая арганізацыя «Эўрапейскі рух» назвала чалавекам году беларускага палітвязьня Міхаіла Марыніча.

У гэты дзень нарадзіліся:

570 — Мухамад, прарок, аўтар Карану.

1808 — Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852-1871).

1834 — Юзаф Жылінскі, беларускі геадэзіст, дасьледчык Палесься.

1889 — Адольф Гітлер, кіраўнік Нямеччыны (1933-1945), ідэоляг нацызму.

У гэты дзень памерлі:

1910 — у веку 19 гадоў Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец. Свой адзіны зборнік «Вянок» яму прысьвяціў Максім Багдановіч, пазначыўшы, што гэта вянок на магілу Сяргея Палуяна.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Гісторыя Нямеччыны — гэта зьлепак ў нейкай ступені гісторыі Беларусі на пэўных этапах. У свой час Нямеччына была паднятая з руінаў, дзякуючы вельмі жорсткай уладзе вядомым Адольфам Гітлерам... Ня ўсё толькі дрэннае было зьвязана ў Нямеччыне зь вядомым Адольфам Гітлерам. Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта... Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну дзякуючы моцнай прэзыдэнцкай уладзе... Нямеччына ўзьнялася дзякуючы моцнай уладзе, дзякуючы таму, што ўся нацыя здолела кансалідавацца і аб’яднацца вакол моцнага лідэра... Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, яго аўтарытэт, яго вядучая роля выходзяць на гэтым этапе на першае месца ... Гэтаму вучыць нас нямецкая гісторыя».

Аляксандар Лукашэнка, інтэрвію нямецкай газэце «Handelsblatt»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG