Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінцы ўзбройваюцца на мяжы зь Беларусьсю


Україна ўзмацніла ахову ня толькі ўсходніх але й паўночных межаў. Памежнікі ўзброеныя аўтаматамі, ім завезьлі шчыты.

У дзяжурстве ўдзельнічаюць адмыслоўцы Службы Бясьпекі, якія асабліва шчыльна правяраюць расейскія машыны й грамадзян (ад учора праезд ва Ўкраіну расейцаў у веку 16 да 60 гадоў забаронены).

Таксама на памежных пераходах з боку Ўкраіны заўважаныя агнявыя кропкі.

Гэтак, на пераходзе Новыя Ярылавічы — Новая Гута ўзмоцнены мяхамі зь пяском акоп для кулямётчыкаў схаваны ў лесе ля дарогі.
XS
SM
MD
LG