Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Замест помнікаў архітэктуры — навабуды пад даўніну

Ад старога дому на Быхаўскай вуліцы засталіся толькі куча цэглы і сутарэньні з лазамі туды

Ад старога дому на Быхаўскай вуліцы засталіся толькі куча цэглы і сутарэньні з лазамі туды

Сёлетні Дзень помнікаў і гістарычных мясьцін Магілёў сустракае зь меншай колькасьцю старых будынкаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Некаторыя камяніцы разбураныя, некаторыя перабудоўваюцца.

Не адзін год гэтыя дамы разбураліся і ўвага мясцовай улады да іх была мінімальнай, лічаць рупліўцы захаваньня архітэктурнай адметнасьці гораду. Паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі Таварыства аховы помнікаў Уладзімера Краўчанкі, Магілёў паволі становіцца горадам навабудаў, у якім, як ён кажа, хутка ня будзе чаго паказаць прыежджым.

«Адзначаем сёлетні Дзень помнікаў і гістарычных мясьцін з сумным настроем. Летась было разбурана пяць будынкаў 18–19 стагодзьдзя, — кажа актывіст. — Яны яшчэ маглі б стаяць, іх можна было выратаваць. Сёлета ўжо зьнішчылі падмурак будынка 18 стагодзьдзя і плянуецца яшчэ зьнішчыць тры будынкі. Горад ператвараецца ў новабудоўлю».

Уладзімер Краўчанка зазначае, што мясцовая грамадзкасьць пратэстуе і гатовая ратаваць помнікі архітэктуры. Аднак, на ягоную думку, улада не прыслухоўваецца да настрояў магілёўцаў. Актывіст лічыць, што чыноўнікі, зьнішчаючы дамы старой забудовы, перасьледуюць мэркантыльныя мэты: «На месцы, дзе былі гэтыя будынкі, вырастаюць гандлёвыя цэнтры, дамы для офісаў».

Пра неабходнасьць карэкцыі гарадзкога сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў чыноўнікі заявілі пры канцы 2013 году. Тлумачылі гэтак: шэраг аб’ектаў з ахоўным статусам — у аварыйным стане, і аднаўляць іх з тэхнічных прычын немагчыма.

«З кожным годам гэтыя аб’екты ўсё больш разбураюцца, расьце кошт іх аднаўленьня і рэстаўрацыі. Яны псуюць зьнешні воблік ды зьніжаюць турыстычную прывабнасьць гораду», — даводзілі чыноўнікі Магілёўскага гарвыканкаму.

Дадавалася, што патэнцыйнаму інвэстару будзе таньней аднавіць стары будынак без ахоўнага статусу, бо працы ня будуць абцяжараныя рэстаўрацыйнымі клопатамі. Дому на вуліцы Лазарэнкі пазбавілі ахоўнага статусу, каб інвэстару было прасьцей яго «рэстаўраваць»

Дому на вуліцы Лазарэнкі пазбавілі ахоўнага статусу, каб інвэстару было прасьцей яго «рэстаўраваць»

Пазбавілі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці цэлы квартал старых будынкаў на вуліцы Лазарэнкі. Яны таксама чакаюць інвэстараў, каб зьмяніць свой вонкавы выгляд. Унікальная магілёўская мясьціна страціць сваю адметнасьць. Раней частцы вуліцы, на якой гэтыя будынкі, зьбіраліся вярнуць гістарычную назву — Віленская

На гэтым месцы былі сьцены старога дому. Цяпер катлаван

На гэтым месцы былі сьцены старога дому. Цяпер катлаван

Гэты дом на Камісарыяцкім завулку — пад увагай грамадзкасьці. Улада заяўляе, што ахоўнага статусу яго не пазбаўлялі, і калі зьявіцца інвэстар, то яго адрамантуе

Гэты дом на Камісарыяцкім завулку — пад увагай грамадзкасьці. Улада заяўляе, што ахоўнага статусу яго не пазбаўлялі, і калі зьявіцца інвэстар, то яго адрамантуе

XS
SM
MD
LG