Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіча абвінавачваюць у стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Генэральная пракуратура Ўкраіны абвінавачвае экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, экс-старшыню Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандра Якіменку і экс-кіраўніка МУС Віталя Захарчанку ў стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, ГПУ праводзіць расьсьледаваньне па крымінальных вытворчасьцях у дачыненьні да былых высокапастаўленых асобаў паводле часткі 3 артыкула 258 (тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.

У прыватнасьці, гаворыцца ў паведамленьні, выяўлена, што Януковіч, Якіменка і Захарчанка «па папярэдняй змове стварылі тэрарыстычную арганізацыю, дзейнасьць якой прывяла да масавай гібелі людзей 20 лютага 2014 году на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве, а таксама прыцягнулі да яе склад ваеннаслужачых Службы бясьпекі Ўкраіны і ўнутраных войскаў МУС Украіны».

Цяпер працягваюцца першачарговыя сьледчыя дзеяньні з мэтай высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў справы.

26 лютага выканаўца абавязкаў генпракурора Алег Махніцкі заявіў, што экс-прэзыдэнта Ўкраіны Януковіча і экс-кіраўніка МУС Захарчанку абвясьцілі ў міжнародны вышук. Паводле зьвестак Генпракуратуры, іх абвінавачваюць у перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў і наўмысным забойстве.
XS
SM
MD
LG