Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: Украіна не прызнае анэксіі Крыму і будзе «адбіваць» яго назад


Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заяўляе, што Ўкраіна не прызнае анэксіі Крыму і будзе «адбіваць» яго назад.

Як перадае УНІАН, пра гэта Яцанюк заявіў у Вярхоўнай Радзе:

«У нас скралі нашу ўласнасьць — гэта наш Крым, гэта наша Ялта, гэта наша мора, гэта наша тэрыторыя, Уладзімір Уладзіміравіч!»

Яцанюк адзначыў, што Ўкраіна сумесна зь міжнароднай супольнасьцю «будзе далей крок за крокам адбіваць Крым назад палітычна і дыпляматычна ў сэнсе, як мы гэта рабілі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый».

«Толькі адна краіна заблякавала рашэньне Рады Бяспекі ААН — гэта была Расея», — сказаў прэм’ер.

Яцанюк адзначыў, што «заўтра раніцай пытаньне Крыму вырашыць складана», але трэба быць упэўненымі ў тым, што яшчэ «пры нашым жыцьці, яшчэ сучасная ўкраінская гісторыя напіша пра тое, што тыя, хто захопліваў Крым, просяць прабачэньня перад украінскім народам, і Крым быў, ёсьць і будзе ўкраінскім».

У лютым Расея ўвяла войскі на тэрыторыю ўкраінскага Крыму і ў сакавіку анэксавала яго. Уладзімер Пуцін учора ўпершыню прызнаў, што ўзброеныя «зялёныя чалавечкі», пад рулямі чыіх аўтаматаў прайшоў незаконны рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі, былі расейскія вайскоўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG