Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зьвярнулася ў міжнародны суд па справе забойстваў на Майдане


Сакратар Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) атрымаў ад урада Ўкраіны заяву аб прызнаньні яго юрысдыкцыі па злачынствах, учыненых на яе тэрыторыі з 21 лістапада 2013 года па 22 лютага 2014 года.

Цяпер МКС мае права расьсьледаваць магчымыя злачынствы, перадае УНІАН.

Аднак прызнаньне юрысдыкцыі МКС не азначае аўтаматычны пачатак расьсьледаваньня. Пракурор МКС павінен вырашыць, ці зьяўляецца прадстаўленая інфармацыя дастатковай для пачатку справы і зьвярнуцца з адпаведнай просьбай да судзьдзяў.

Кампэтэнцыя МКС распаўсюджваецца на найбольш цяжкія міжнародныя злачынствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG