Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дэсантнікі разграмілі сэпаратысцкі блёкпост у Краматорску


У Краматорску згарэў сэпаратысцкі блёкпост. У небе кружылі ваенныя верталёты.

Абстрэл адбываўся з боку сяла Сяргееўка, паведамляе мясцовае інтэрнэт-выданьне kramatorsk.info.

«У пасёлку Сяргееўка, які разьмешчаны ў 17 км ад Краматорска, сапраўды стралялі. Украінскія сілавікі абстралялі блёкпост. З боку прыхільнікаў Данецкай народнай рэспублікі ёсьць параненыя», — паведамляе партал kramatorsk.info.

Пасьля 10 гадзін вечара сытуацыя ў пасёлку стабілізавалася. Украінскія сілавікі адбылі ў вайсковую частку, а бронетэхніку адбуксіравалі.

Па адной з вэрсіяў, каля Краматорску адбываецца адзін з этапаў антытэрарыстычнай апэрацыі. Ён праводзіўся для таго, каб вызваліць дарогу вайсковай тэхніцы, якая ў хуткім часе адправіцца ў Славянск для правядзеньня наступнага этапу апэрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG