Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст і дэпутат у закладніках данецкіх сэпаратыстаў


У Славянску сэпаратысты затрымалі ўкраінскага журналіста Сяргея Лефцера. Баявікі абвінавацілі яго ва ўдзеле ў «Правам сэктары» і шпіянажы.

Паводле апошніх дадзеных, цяпер Сяргей Лефцер знаходзіцца ў падвале гарадзкога аддзела Службы бясьпекі, куды яго перавезьлі з будынка гарсавета. Фізычны стан журналіста невядома.

Калега зьніклага журналіста Андрэй Вальчышын сказаў і інтэрвію hromadske.tv, магчыма, што Сяргей Лефцер утрымліаецца ў палоне не адзін, а з групай іншых журналістаў, якія ўдзельнічалі ў асьвятленьні дзеяньняў расейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны:

«Мы ўспрымаем гэта як сыстэматычную акцыю, якую ажыцьцяўляюць расейскія агрэсары на тэрыторыі Ўкраіны, якія не зацікаўленыя ў тым, каб інфармацыя трапляла да шырокай украінскай грамадзкасьці», — сказаў Андрэй Вальчышын.


Таксама 17 красавіка, а 17.50 у Данецкай вобласьці быў выкрадзены дэпутат Горлаўскага гарсавета Ўладзімер Рыбак. Пра гэта паведаміў ягоны сябра Аляксандр Ярашэнка. Рыбак днём у чацьвер спрабаваў зьняць расейскі сьцяг з будынка гарадзкога выканкаму і вывесіць замест яго ўкраінскі сьцяг, але сэпаратысты напалі на яго і не дазволілі зьняць сьцяг. Пазьней стала вядома, што жонку Рыбака выклікалі ў міліцыю, бо праваахоўнікі пачалі пошук выкрадзенага дэпутата гарсавета.

«Гэта даволі трывожны сыгнал, таму што Рыбак — адзіны апазыцыйны дэпутат ад партыі „Бацькаўшчына“ ў Горлаўцы», — сказаў паплечнік выкрадзенага дэпутата, грамадзкі дзеяч з Марыюпаля Аляксандр Ярашэнка.
XS
SM
MD
LG