Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ФРГ гатовыя да санкцый супраць Расеі, калі ня будзе дээскаляцыі ва Ўкраіне


Ангела Мэркель и Барак Абама

Ангела Мэркель и Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і фэдэральны канцлер ФРГ Ангела Меркэль з глыбокай заклапочанасьцю абмеркавалі ў чацьвер па тэлефоне сытуацыю на Ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Белага дома.

У ходзе тэлефоннай размовы прэзыдэнт ЗША высока ацаніў падыход ўрада Ўкраіны да перамоваў у Жэнэве, якія адбыліся ў чацьвер, у ходзе якіх ён вылучыў канструктыўныя прапановы па пашырэньню мясцовага самакіраваньня і забесьпячэньня таго, каб правы ўсіх жыхароў Украіны былі абароненыя.

Падчас тэлефоннай размовы кіраўнікі дзяржаў падкрэсьлілі, што Расея павінна распачаць неадкладныя канкрэтныя меры па дээскаляцыі сытуацыі на ўсходняй Украіне, у тым ліку з дапамогай свайго ўплыву на нерэгулярныя часткі, каб прымусіць іх скласьці зброю і пакінуць будынкі, якія яны захапілі.

Прэзыдэнт і канцлер дамовіліся, што Злучаныя Штаты і Эўропа гатовыя прыняць далейшыя захады, калі дээскаляцыя не адбудзецца ў бліжэйшы час. Лідэры ЗША і ФРГ таксама падкрэсьлілі сваю падтрымку прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, прызначаным на 25 траўня.

Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў асьцярожны аптымізм адносна вынікаў учарашняй чатырохбаковай сустрэчы Украіна — Эўразьвяз — ЗША — Расея ў Жэнэве.

«Ня думаю, што мы можам зараз быць ў чымсьці быць упэўненымі», — заявіў Абама падчас прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер вечарам, камэнтуючы пагадненьне, дасягнутае ў Жэнэве.

Ён таксама выказаў надзею, што «дыпляматыя можа разрадзіць сытуацыю».

Барак Абама таксама заявіў, што Жэнэўскае пагадненьне дае «праменьчык надзеі», аднак «мы ня будзем разьлічваць на яе, пакуль не ўбачым канкрэтныя дзеяньні».

Прэзыдэнт ЗША таксама адзначыў «руку Масквы ў беспарадках і хаосе на поўдні і ўсходзе Ўкраіны».

Раней, падчас выступу ў Жэнэве, Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры адзначыў, што калі ўжо ў гэтыя выхадныя ЗША ня ўбачаць канкрэтных крокаў Расеі, накіраваных на ажыцьцяўленьне пагадненьня, ЗША застануцца бяз выбару акрамя ўвядзеньня новых санкцый.

«Мы чакаем, што расейцы, як яны сёньня паабяцалі, пакажуць, што сур’ёзна ставяцца да пагадненьня і будуць настойваць, каб прарасейскія сэпаратысты, якіх яны падтрымліваюць, склалі зброю і пакінулі захопленыя будынкі і дамагаліся сваіх палітычных мэтаў праз канстытуцыйныя працэсы, гарантам якіх выступае пагадненьне. Падобных выпадкаў больш не павінна быць, а калі яны будуць — то гэта азначае, што яны атрымаюць адказ», — заявіў Кэры ў Жэнэве.


«Я выразна сказаў кіраўніку МЗС Расіі, Лаўрову, што калі мы ў гэтыя выходныя ня ўбачым прагрэсу намаганьняў, накіраваных на ажыцьцяўленьне прынцыпаў гэтага пагадненьня, у нас ня будзе выбару, акрамя ўвядзеньня новых санкцый», — заявіў Дзяржаўны сакратар ЗША.

Як вядома, у выніку сустрэчы Украіна — ЕС — ЗША — Расея быў дасягнуты шэраг дамоўленасьцяў, сярод якіх: раззбраеньне незаконных фармаваньняў, вызваленьне захопленых будынкаў і плошчаў, амністыя пратэстуючых, арганізацыя ва Ўкраіне канстытуцыйнага працэсу з удзелам усіх рэгіёнаў, і ўстрыманьне ўсіх бакоў канфлікту ад гвалту, запалохваньня і правакацый.

Дамоўленасьці таксама вызначылі асаблівую ролю місіі АБСЭ ў неадкладным выкананьні палажэньняў пагадненьня, накіраваных на дээскаляцыі сытуацыі ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG