Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы капаюць 500-кілямэтровы роў на мяжы з Расеяй


У Сумскай вобласьці на мяжы з Расеяй капаюць роў даўжынёй больш за 500 км. Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёньня падчас размовы аб сытуацыі ў памежнай вобласьці ў эфіры «Радыё Эра» заявіў старшыня Сумскай Абласной дзяржадміністрацыі Уладзімір Шульга.

Паводле яго словаў, гэта робіцца для таго, каб на тэрыторыю Украіны не змагла прайсьці цяжкая ваенная тэхніка з боку Расеі, а таксама не змаглі на пазадарожніках і іншых аўтамабілях перасоўвацца кантрабандысты.

«Цяпер намі ўжо пракапаныя каля 20 кілямэтраў такога рову шырынёй 4 мэтры і глыбінёй 2 мэтры», - адзначыў Шульга.

Сумская вобласьць мяжуе з Бранскай, Курскай і Белгарадскай абласьцямі Расеі, агульная працягласьць агульнай мяжы складае 562,5 км.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG