Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія спрашчае выдачу віз для ўкраінцаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

З 22 красавіка Чэхія спросьціць выдачу кароткатэрміновых візаў для грамадзян Украіны.

Усе, хто маюць чэскія карані, маладыя людзі да 26 гадоў і пэнсіянэры старэйшыя за 60 гадоў будуць вызваленыя ад плацяжоў за афармленьне віз.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка чэскага МЗС Іагана Грогава, перадае Радыё Прага.

Калі аўтар заявы зможа даказаць сваё чэскае паходжаньне, то яму можа быць прадастаўлена чэская мультывіза з гадавым тэрмінам дзеяньня, дадала Грогава.

Яна падкрэсьліла, што гэты крок з боку міністэрства замежных справаў не зьвязаны зь нядаўнімі прашэньнямі валынскіх чэхаў, якія жывуць ва Ўкраіне.

Каля 40 сем’яў этнічных чэхаў прасіла Чэхію дапамагчы ім вярнуцца дадому на больш выгадных умовах, але атрымала адмову.
XS
SM
MD
LG