Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Малдова не пусьцілі аўтапрабег «Наша вялікая перамога» на сваю тэрыторыю


Аўтапрабег міжнароднага грамадзкага праекту «Наша вялікая перамога» па тэрыторыі Ўкраіны і Малдовы ня пройдзе. Як паведамляецца са спасылкай на каардынатара праекту Алега Сьлюсарэнку, якога афіцыйныя крыніцы называюць крымчанінам, «перашкодзілі палітычныя матывы». Што стаіць за гэтай фармулёўкай, не тлумачыцца.

Да інкарпарацыі ўкраінскай аўтаноміі ў склад Расеі Алег Сьлюсарэнка быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Крым. На мітынгах у расейскіх гарадах, дзе праходзіў аўтапрабег, ён заяўляў, што «цяперашні Кіеў знаходзіцца ў стане маральна-палітычнай акупацыі». «Калі вы паслухаеце, — зьвяртаўся ён да расейцаў, — што кажуць сёньня былыя прэзыдэнты Ўкраіны — яны жоўць льюць на Расею. Яны патрабуюць ад Захаду пакараць Расею».

У мінулыя гады аўтапрабег прысьвячалі гадавіне перамогі народаў СССР над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сёлета арганізатары дадалі прысьвячэньне і «70-й гадавіне вызваленьня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Украіны, Беларусі ды Малдавіі».

17 красавіка аўтапрабег спыніўся ў Магілёве. Некалькі машын са сьцягамі ў суправаджэньні мясцовага ДАІ праехалі Першамайскай вуліцай. На Савецкай плошчы адбыўся мітынг.

Аўтапрабег пачаўся ў Севастопалі 17 сакавіка — на наступны дзень пасьля рэфэрэндуму ў Крыме — у выніку якога ўкраінская аўтаномія была інкарпаравана ў склад Расеі. 9 траўня на савецкі Дзень перамогі аўтапрабег завершыцца там жа, у Севастопалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG