Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джамілеў: Ужо 5 тысячаў крымскіх татараў уцяклі з Крыму


Народны дэпутат Украіны, першы старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў паведаміў, што ўжо каля 5 тысячаў крымскіх татараў былі вымушаныя зьехаць з Крыму.

«Яны пасяліліся ў асноўным у заходніх абласьцях Украіны», — заявіў Джамілеў, выступаючы ў Кіеве.

Паводле яго, гэта цяжкі ўдар для крымскіх татараў, паколькі на працягу дзесяцігодзьдзяў яны дамагаліся вяртаньня на сваю радзіму, а цяпер вымушаны пакідаць свае землі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG