Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ўвайшлі ў міжнародны аэрапорт «Данецк»


«Так, у нас ёсьць „госьці“. Яны ўнутры тэрміналу. Актыўных дзеяньняў ня робяць. Аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме», — цытуе супрацоўніка аэрапорту агенцтва «ОстроВ» .

Раней сэпаратысты, якія захапілі будынак Данецкай абласной адміністрацыі, неаднаразова заяўлялі, што неабходна блякаваць працу аэрапорта, каб не дапусьціць у горад чальцоў арганізацыі «Правы сэктар».

Да аэрапорта рухаецца група людзей са сьцягамі так званай «Данецкай рэспублікі». Іх каля 100 чалавек. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Навінаў Данбасу».

Вакол аэрапорта езьдзяць машыны з георгіеўскімі стужкамі, пад’яжджаюць новыя. Колькасьць людзей павялічваецца. Людзі прасоўваюцца бліжэй да будынка, зброі пакуль у іх ня бачна, перадае УНІАН.

У аэрапорце Данецку абвяргаюць заявы пра захоп.


Кіраўнік прэсавай службы аэрапорту паведаміў: «У аэрапорце ўсё спакойна».

Раней зьяўлялася інфармацыя пра тое, што ў аэрапорце знаходзяцца некалькі дзясяткаў прарасейскіх актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG