Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 красавіка: чарговая «Пятніца з Гедройцам», жыхары Крыму робяцца расейскімі грамадзянамі


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Ад 18 красавіка ўсе, хто пражыве на тэрыторыі Крыму, аўтаматычна робяцца расейскімі грамадзянамі, калі яны не напішуць заявы аб адмове ад расейскага пашпарту. Гэта адбываецца празь месяц пасьля таго, як Дзярждума прыняла закон аб далучэньні Крыму да Расеі.

У Нацыянальнай акадэміі навук (пр-т Незалежнасьці, 66, пакой 216) адбудзецца круглы стол на тэму «Моладзь у навуцы: праблемы і пэрспэктывы». Пачатак у 10.00.

У літаратурным музэі Янкі Купалы ў Менску пройдзе круглы стол «Нэкропалі Беларусі як «Месцы памяці». Пачатак у 11.00.

У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў адбудзецца прэс-канфэрэнцыя «Мэдыяляндшафт краінаў Усходняга партнэрства».
Будзе прэзэнтаваны даклад на гэтую тэму, а таксама маніторынг канфліктаў у сфэры СМІ ў Беларусі за 2013 год.

У офісе Партыі БНФ пройдзе прэс-канфэрэнцыя аргкамітэту па правядзеньні шэсьця і мітынгу ў памяць гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пачатак у 13.00.

У менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца чарговая сустрэча ў рамках «Пятніц з Гедройцам», гэтым разам з удзелам Сяргея Верацілы і Артура Клінава. Пачатак у 19.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская

1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал»

1921— У Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

1928 — Максім Горкі ў газэце «Правда» назваў джаз «музыкай тоўстых»

1945 — Амэрыканскія войскі занялі горад Лейпцыг

У гэты дзень нарадзіліся:

1814 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг

1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік

1959 — Валерый Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу

1976 — Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс»

1989 — Аляксандар Гутар, беларускі футбаліст, брамнік моладзевай зборнай

У гэты дзень памерлі:

1955 — Альберт Эйнштэйн, фізык-тэарэтык

1965 — Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог

1981 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп

1988 — Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг

2002 — Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік ды навуковец. Зьдзейсьніў некалькі надзвычай адважных вандровак на копіях старадаўніх суднаў
ЦЫТАТА ДНЯ

«Усё трэба рабіць проста, наколькі магчыма, але не прасьцей».

Альберт Эйнштэйн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG