Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы зь Беларусі напісалі Пуціну як «лідэру Рускага сьвету»


Андрэй Герашчанка

Андрэй Герашчанка

Расейцы Беларусі папрасілі расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна абараніць насельніцтва паўднёвага ўсходу Ўкраіны.

Яны просяць прыняць «самыя рашучыя захады па іх абароне ад злачынных замахаў фашысцкай хунты». Заява разьмешчана на сайце «Вместе с Россией».

Аўтары пісьма, сярод якіх старшыня каардынацыйнай рады кіраўнікоў беларускіх арганізацый расейскіх суайчыньнікаў, старшыня Віцебскага грамадзкага аб’яднаньня «Рускі дом» Андрэй Герашчанка, назвалі Пуціна «лідэрам Рускага сьвету».

Раней старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса Мікалай Валынка, праз Радыё Свабода зьвярнуўся да беларусаў з просьбай пра падтрымку ў барацьбе за адзіную Ўкраіну.

Ён заявіў, што гарнякі не падзяляюць сэпаратысцкія настроі на ўсходзе:

«Гэта Пуцін, Партыя рэгіёнаў, камуністы — яны хочуць, каб тут была грамадзянская вайна. Мы гэтага ня хочам»,— гаворыцца ў заяве.
Таксама шахцёры Данбаса і чарнобыльцы заявілі, што хочуць бараніць адзінства Ўкраіны:

«Падзеі апошніх дзён відавочна паказваюць, што сэпаратысты, якія зьяўляюцца ў рэальнасьці тэрарыстамі, перайшлі апошнюю рысу, пасьля якой пачынаецца грамадзянская вайна»,— гаворыцца ў адпаведнай заяве.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што выступае «катэгарычна супраць фэдэралізацыі Ўкраіны». Лукашэнка прызнае легітымнасьць Аляксандра Турчынава і Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Аб гэтым Лукашэнка заявіў у інтэрвію тэлеканалу «НТВ».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG