Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папулярны ўкраінскі інтэрнэт-тэлеканал Espresso.tv, які набыў вялікую вядомасьць пад час Эўрарэвалюцыі, дае свой адказ на гэтае пытаньне.

Самы просты адказ — дрэннае кіраўніцтва і адсутнасьць жаданьня. Аднак прычыны значна глыбей, зазначае Espresso.tv:

«Вось некалькі глябальных комплексаў, якія прыйдзецца пераадольваць ня толькі войску, але і грамадзтву ў цэлым. Таму што на вайне не бывае тых, хто сузірае збоку.

1. Мы не прывыклі забіваць. За выключэньнем крывавых бандыцкіх разборак мы ніколі нікога не забівалі. Звычка забіваць і спакойна глядзець на трупы, адарваныя канечнасьці і ўсе іншыя кашмары ў нас адсутнічае. У галаве кожнага (ня толькі вайскоўца) павінен быць выразны выключальнік «вораг-ня вораг». Пакуль яго проста няма.

2. Мы хаваемся за прыгожымі словамі пра тое, што гэта нашы грамадзяне. Паняцьце здраднік пакуль не існуе ў масавай сьвядомасьці. Формула «здраднік = вораг» папросту адсутнічае ў масавай сьвядомасьці. Пакуль яна не зьявіцца, а без працы СМІ гэта немагчыма, да таго часу войска ня будзе ваяваць.

3. Мы жывем у міты, што ўсё гэта неяк рассмокчацца. Гэта хлусьня. Мы пачынаем будаваць краіну амаль з чыстага ліста. А таму, трэба для сябе выразна зразумець, што ўсё, як мы жылі да гэтага, — гэта ўсяго толькі гістарычная памяць і досьвед. Цяпер усё пачынаецца амаль спачатку. Мы гэта перажылі ў лайт-варыянце ў 1991 годзе. Цяпер усё будзе значна больш жорсткім.

Вайна пачалася. І яна будзе працягвацца, на жаль, да той пары, пакуль ня ўтворыцца дзяржава Ўкраіна, або пакуль такой дзяржавы проста ня стане",— зазначыў у рэдакцыйным камэнтары ўкраінскі тэлеканал Espresso.tv.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG