Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін захопіць усходне-паўднёвую Ўкраіну. І падавіцца, — Нямцоў


Барыс Нямцоў

Барыс Нямцоў

Сваю ацэнку падзеям ва Ўкраіне выказаў сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook расейскі палітык Барыс Нямцоў.


Паводле яго меркаваньня, Украіна ня мае сілаў, каб супрацьстаяць Расеі, аднак верагодна, што пасьля захопу ўсходу Ўкраіны, Расея ня здолее падтрымліваць там эканоміку:

«Усякая рэвалюцыя толькі тады чаго-небудзь вартая, калі яна ўмее абараняцца, — сказаў Ленін пра Ўкраіну нашых дзён. Падзеі на ўсходзе, асабліва гісторыя з 6 украінскімі БТРамі, якія апынуліся ў руках «зялёных чалавечкаў», паказваюць, што ў кіеўскай улады ні волі, ні магчымасьці, ні арміі для абароны рэвалюцыі няма. Гэта факт. Народ на ўсходзе таксама мала матываваны, каб абараніць адзінства краіны. Пуцін зь велізарнай верагоднасьцю захопіць усходнія і паўднёвыя вобласьці. І падавіцца. Не адразу, але падавіцца. Трэба плаціць мільёнам людзей пэнсіі, вугальная прамысловасьць патрабуе падтрымкі, мэталюргія ў крызысе... Краіна ў ізаляцыі, трэба на гонку ўзбраеньняў грошы марнаваць.

А ўкраінцам, тым часам, трэба будаваць пасьпяховую краіну, каб праз гады ўсход папрасіўся назад. Як гэта было з ГДР», — напісаў Нямцоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG