Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэнэве адбудзецца міжнародная сустрэча па Ўкраіне


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан

У чацьвер, 17 красавіка, у Жэнэве павінны адбыцца чатырохбаковыя перамовы дыпляматаў Украіны, ЗША, Эўрапейскага зьвязу і Расеі па ўкраінскім пытаньні.

Напярэдадні перамоваў вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан сустрэлася з выконваючым абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэем Дзешчыца. Пра гэта паведаміў яе прадстаўнік Майкл Ман.

У сераду прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк заявіў, што дырэктыва на чатырохбаковыя перамовы ў Жэнэве для выконваючага абавязкі кіраўніка МЗС Украіны Андрэя Дзешчыцы адна: расейскі ўрад павінен неадкладна адклікаць свае разведвальна-дывэрсійныя групы, асудзіць тэрарыстаў і патрабаваць ад іх вызваленьня дзяржаўных будынкаў. Ён таксама дадаў, што чакае ад сустрэчы ня проста пратакольных рашэньняў, а асуджэньня тэрарызму, рашэньняў, накіраваных на стабілізацыю сытуацыі ва Ўкраіне і аднаўленьне дыялёгу паміж Украінай і Расеяй.

Раней прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін ня выключыў, што сустрэча ў Жэнэве можа не адбыцца пры ўдзеле Расейскай Фэдэрацыі, калі Ўкраіна будзе прымяняць сілу ў адносінах да пратэстуючых на ўсходзе.

Зараз у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG