Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адкажа пра Крым і Данбас


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

На ўсе пытаньні пад час «наўпростай лініі» расейскі кіраўнік адказаць ня зможа — іх паступіла больш за 2 мільёны.

Пуцін будзе гутарыць з народам у 12 раз, упершыню зь ім змогуць пагутарыць жыхары акупаванага і анэксаванага Расеяй украінскага Крыма.


Да Пуціна ўжо паступіла каля 2 мільёнаў пытаньняў. Прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў прагназуе, што галоўнымі тэмамі ў гэтым годзе стануць Крым і Ўкраіна, а таксама традыцыйныя сацыяльныя праблемы. Пытаньні зьбіраліся цягам тыдня. Для жыхароў Крыма была выдзелена спэцыяльная тэлефонная лінія.

У 2014 годзе так званая «прамая лінія з прэзыдэнтам » праходзіць у 12- ы раз. Яе працягласьць, як заўсёды, невядомая. Кожны год Пуцін, хоць на хвіліну, але павялічваў працягласьць дыялёгу. Летась гутарка заняла больш за 4 гадзіны часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG