Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі ва Ўкраіне сплянаваныя Расеяй, – пасол ЗША ў ААН


Саманта Паўэр
Саманта Паўэр

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што падзеі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, як і ў Крыме, зьяўляюцца добра сплянаванай кампаніяй з боку Расеі.

«Тыя незаконныя дзеяньні, якія Расея ажыцьцявіла ў Крыме для акупацыі, паўтараюцца на ўсходзе Ўкраіны... Мы лічым, што гэта добра арганізаваная, прафэсійна зрэжысаваная кампанія падбухторваньня да варожасьці і сабатажу. І ёсьць сьведчаньні таго, што гэтая кампанія вядзецца Расіяй», – заявіла яна ў часе пасяджэньня Рады бясьпекі ААН у сераду ў Нью-Ёрку.

Паўэр адзначыла, што расейскі бок пастаянна «спрабуе адцягнуць увагу ад сваіх дзеяньняў, ад сваіх імкненьняў да тэрытарыяльнага пашырэньня і спрабуе зьмяніць тэму абмеркаваньня». «Але гэта не атрымаецца. Кантраст паміж дзеяньнямі ўкраінскага ўраду і дзеяньнямі расейскіх уладаў ашаламляльны», – падкрэсьліла яна.

Паводле Паўэр, украінскія ўлады настроеныя на мірнае ўрэгуляваньне канфлікту і нават гатовыя абмяркоўваць пытаньне амністыі для ўдзельнікаў пратэстаў. «Украінскія ўлады ўзважана адказваюць на правакацыі, якія ажыцьцяўляюцца на Ўсходзе. Нам усім было б вельмі складана зьмірыцца з падобнымі дзеяньнямі на тэрыторыі нашых уласных краін», – падкрэсьліла прадстаўнік ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG