Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штурм вайсковай часткі ў Марыюпалі (абнаўляецца)


Марыюпаль стаіць на беразе Азоўскага мора

Марыюпаль стаіць на беразе Азоўскага мора

У горадзе Марыюпалі Данецкай вобласьці зьдзейсьнены напад на ўкраінскую вайсковую частку 3057 унутраных войскаў, -- перадае Громадське.ТВ. Паводле Інтэрфаксу, адзін з нападнікаў загінуў.

Невядомыя спрабавалі выламаць вароты і патрабавалі ад начальніка часткі выйсьці на перамовы. У руках у тых, хто нападаў, былі агнястрэльная зброя і кактэйлі Молатава.

Адбылася перастрэлка. Ёсьць інфармацыя пра 12 параненых.

У 20.30 да часткі пад'ехалі мікрааўтобусы, зь якіх высадзіліся людзі ў шэрай форме і балаклавах. Яны пачалі закідваць на тэрыторыю в/ч выбуховыя пакеты і патрабаваць выдаць ім зброю. У адказ вартавыя адкрылі папераджальны агонь у паветра. Нападнікі заклікалі вайскоўцаў перайсьці на іх бок і арыштаваць начальніка часткі.

Абноўлена. Ноччу штурм вайсковай часткі спыніўся, спэцназ СБУ «Альфа» затрымаў некалькі ўдзельнікаў нападу на вайсковую частку МУС у Марыюпалі.

Міліцыя і СБУ праводзяць спэцаперацыю ў горадзе. У Марыюпаль едзе ўкраінская ваенная тэхніка зь сёлаў, якія знаходзяцца побач з горадам.

Нададнікі, адыходзячы, паранілі двух выпадковых мінакоў, спалілі мікрааўтобус і падпалілі адзін з будынкаў побач з ваеннай часткай.
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
XS
SM
MD
LG