Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясніковіч паскардзіўся Лукашэнку на партнэраў па Мытным саюзе


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч трымаў справаздачу перад Аляксандрам Лукашэнкам па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў краінаў Мытнага саюзу ў Маскве. Паводле слоў Мясьніковіча, ня ўсё ў падрыхтоўцы дамовы пра Эўразійскі эканамічны саюз, які павінен запрацаваць з 2015 году, ідзе гладка.

Кіраўнік ураду, у прыватнасьці, адзначыў: «Мы за агульны рынак без выключэньняў і абмежаваньняў, які павінен функцыянаваць з 1 студзеня 2015 году», аднак у Расеі і Казахстана «ёсьць жаданьне некалькі неадназначна сфармуляваць тыя ці іншыя палажэньні, агаварыць нейкія пераходныя пэрыяды», — паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі.

У любым выпадку, сказаў Мясьніковіч, калі нейкія рознагалосьсі паўстануць, яны будуць вырашацца на двухбаковай аснове, але прынцып павінен быць адзін: роўныя ўмовы для гаспадарчай дзейнасьці нашых суб’ектаў.

У сваю чаргу Лукашэнка падтрымаў пазыцыю прэм’ера: «Калі мы будуем саюз і імкнёмся да таго, каб тут не было ніякіх межаў, значыць, не павінна быць ніякіх выключэньняў і абмежаваньняў у перамяшчэньні тавараў, працоўнай сілы, капіталу. Гэта асноўная мэта».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG