Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 красавіка: перамовы ў Жэневе, Бальцаровіч і «Воплі Відаплясава» у Менску


Лідэр гурту «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка
Лідэр гурту «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка

Бліц-агляд падзеяў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Жэнэве заплянаваныя чатырохбаковыя перамовы з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Расеі, ЗША і Эўразьвязу адносна дээскаляцыі ўкраінскага крызысу. Удзел расейскага боку да апошняга моманту пад пытаньнем.

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін на гэты дзень заплянаваў правядзеньне «наўпроставай лініі». Гэта будзе ўжо 12-я па ліку жывая праграма адказаў на пытаньні.

У памяшканьні пасольства Вялікабрытаніі ў Менску пройдзе міжнародная канфэрэнцыя «Праграма пераўтварэньняў для Беларусі: рэгіянальны досьвед і выклікі» ( у рамках кампаніі «Народная праграма»). Удзел у канфэрэнцыі бяруць вядомыя беларускія і замежныя эканамісты, сярод якіх будуць аўтары і рэалізатары рэформаў з Польшчы, Эстоніі, Літвы і Славаччыны, у тым ліку Лешак Бальцэровіч. Пачатак — 8.30.

Пачнуцца візыты ў Менск місіі Міжнароднага валютнага фонду, а таксама ЮНЭСКА.

У Нацыянальным гістарычным музэі адбудзецца прэзынтацыя кнігі Алены Мікульчык «Лепшыя стравы беларускай кухні», пачатак а 17-й.

У клюбе RE: Public выступае ўкраінскі гурт «Воплі Відоплясова». Пачатак а 19-й.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1905 — расейскі цар выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч людзей адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымваць яго сіламі тайнай паліцыі.

1932 — заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску.

1946— Сірыя атрымала незалежнасьць ад Францыі.

1970 — На Зямлю пасьпяхова вяртаецца касьмічны апарат Апалён-13.

1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны з Індыяй і Ірляндыяй.

2009 — з нагоды перадачы запрашэньня беларускаму кіраўніцтву для ўдзелу ў саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе чэскі прэзыдэнт Клаўс заявіў, што руку Лукашэнку не падасьць. У выніку Лукашэнка ў Прагу не паехаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1894 — Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР

1899 — народная артыстка Беларусі Лідзія Ржэцкая

1936 — Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык

1981 — Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі

1988 — Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён у цяжкой атлетыцы

У гэты дзень памерлі:

1790 — Бэнджамін Франклін, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі

Таксама ў гэты дзень:

Сусьветны дзень гемафіліі. Мэта гэтага дня — павысіць інфармаванасьць грамадзтва ў праблемах, зь якімі сутыкаюцца хворыя на гемафілію (нязгортваемасьць крыві).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Крэдыты без рэформаў не вырашаюць праблем, яны могуць толькі стварыць праблемы ў будучні».

Лешак Бальцаровіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG