Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пачала пастаўкі газу праз Польшчу з максымальных аб’ёмаў


Нацыянальная кампанія «Нафтагаз Украіны» за першы дзень аднаўленьня паставак газу з Эўропы праз тэрыторыю Польшчы, 15 красавіка, імпартавала каля 3,9 мільёна кубамэтраў газу

Нацыянальная кампанія «Нафтагаз Украіны» за першы дзень аднаўленьня паставак газу з Эўропы праз тэрыторыю Польшчы, 15 красавіка, імпартавала каля 3,9 мільёна кубамэтраў газу, што складае амаль максымальна магчымыя аб’ёмы (4 мільёна м³), якія можна прапампоўваць па існай інфраструктуры. Пра гэта сьведчаць дадзеныя польскай кампаніі Gaz System.

Заяўка на сераду і чацьвер складае прыблізна такія ж аб’ёмы газу.

15 красавіка нямецкая RWE абвясьціла пра пачатак паставак газу праз Польшчу па кантракце з «Нафтагазам», у межах якога можа паставіць ва Ўкраіну да 10 мільярдаў кубамэтраў блакітнага паліва.

Украінскія ўлады хочуць купіць у Эўропе да 25 мільярдаў кубамэтраў газу, якія маюць намер імпартаваць таксама праз Вугоршчыну і Славакію.

У красавіку міністар энэргетыкі Ўкраіны Юры Продан ацэньваў аб’ём імпарту газу ў 2014 годзе на ўзроўні 27-33 мільярда кубамэтраў.
XS
SM
MD
LG