Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя рэгіёнаў Украіны патрабуе рэфэрэндуму


Барыкады каля захопленага будынку гарадзкой адміністрацыі Данецку
Барыкады каля захопленага будынку гарадзкой адміністрацыі Данецку

Украінская Партыя рэгіёнаў настойвае на правядзеньні ў краіне рэфэрэндуму па пытаньнях мовы, паўнамоцтваў рэгіёнаў, а пратэстоўцаў ва ўсходніх рэгіёнах заклікае скласьці зброю і вызваліць адміністрацыйныя будынкі.

Пра гэта, як паведамляе «Украінская праўда», гаворыцца ў рэзалюцыі экстранага зьезду дэпутатаў усіх узроўняў, які адбыўся сёньня ў Данецку.

Партыя рэгіёнаў патрабуе шляхам правядзеньня рэфэрэндуму 25 траўня і галасаваньня ў Вярхоўнай Радзе замацаваць у Канстытуцыі дзяржаўны статус рускай мовы і пашырыць фінансавую, эканамічную і гуманітарную самастойнасьць рэгіёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG