Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчальнік над Данецкім гарсаветам. Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 18:00


Актывісты так званага рускага патрыятычнага руху «Аплот» акупуюць будынак Данецкай гарадзкой адміністрацыі, а над горадам лунае ўкраінскі зьнішчальнік. У горадзе ствараюць камісію, якая зоймецца арганізацыяй 11 траўня рэфэрэндуму аб незалежнасьці «Данецкай рэспублікі».

У праграме таксама:

16 красавіка першы ў Беларусі апэратар мабільнай сувязі стандарту GSM кампанія Velcom адзначае 15-годзьдзе.

Чарговая гучная крымінальная справа заведзеная супроць высокапастаўленага чыноўніка — былога першага намесьніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы.

«У Пуціна няма іншага варыянта ўтрымацца пры ўладзе, апроч як пашыраць „імпэрыю“, — лічыць расейскі вайсковы журналіст Аркадзь Бабчанка. — І гэта нарэшце прывядзе да вайны».

Фэрмэр Мікалай Вінянкоў з Кармянскага раёну, які ня можа атрымаць у карыстаньне зямлю ў Беларусі, езьдзіць вырошчваць збожжа ў Клінцоўскі раён Расеі.
XS
SM
MD
LG