Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100–200 чалавек, каб была нагода ўвесьці танкі, — СБУ


Служба бясьпекі Ўкраіны перахапіла перамовы супрацоўнікаў расейскіх спэцслужбаў з сэпаратыстамі, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны.

У ходзе перамоваў ім паставілі задачу забіць 100–200 чалавек, каб стварыць падставу для ўвядзеньня расійскіх войскаў.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёньня на брыфінгу ў Кіеве паведаміў адзін з кіраўнікоў дэпартамэнту контравыведкі СБУ Віталь Найда:

«Перахопленыя перамовы сьведчаць пра тое, як ні крыўдна, што краіна, якая дэкляруе сябе як братэрская, кажа пра неабходнасьць пралітай крыві на ўкраінскіх вуліцах і ставіць задачы, што трэба забіць 100–200 чалавек, каб праз паўтары гадзіны на тэрыторыю Ўкраіны ўвайшлі расейскія танкі і бронетранспартэры», — сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG