Адразу пасьля завяршэньня сустрэчы мэра з прадстаўнікамі місіі АБСЭ, у будынак без адзінага стрэлу зайшлі ўзброеныя людзі ў масках, на рукавах павязкі з надпісам «Аплот».
Спачатку іх было чалавек пяць, зараз падцягваюцца яшчэ людзі, перадае сайт «Новости Донбасса».
З будынка выносяць аргтэхніку і дакумэнты. Руху ўнутры будынка захопнікі не перашкаджаюць. Вядзецца эвакуацыя.
Здымаць забараняюць. Крычаць «Журналістам тут няма чаго рабіць».
Па рагах будынку стаяць узброеныя групка ў балаклавах. Магчыма, у іх ёсьць снайперскія вінтоўкі.
Людзі, якія захапілі будынак Данецкага гарадзкога савета, — байцы харкаўскага арганізацыі «Аплот».
Пра гэта паведамляе мясцовы сайт «Остров».
Каля 20 байцоў, узброеных аўтаматамі, бітамі і вінтоўкамі, знаходзяцца на ўсіх паверхах будынка. На рукавах у іх павязкі з надпісам «Аплот».
Міліцыя і супрацоўнікі будынка захоўваюць спакой, на сваіх працоўных месцах знаходзяцца мэр Данецка і іншыя работнікі апарата.
Як распавёў адзін з нападнікаў, Аляксандр Захарчанка, іх мэта — дамагчыся ад кіеўскай улады правядзеньня рэфэрэндуму аб тэрытарыяльным статусе Данецкай вобласьці.
«Першая наша мэта — мы хочам агучыць патрабаваньні да кіеўскай улады... Будзем знаходзіцца, тут пакуль нашы патрабаваньні ня будуць выкананыя», — сказаў ён.

Данецкі гарсавет захапіў Харкаўскі «Аплот»