Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская прапаганда называе тэрарыстаў «арміяй Данбаса»


БТРы, на якіх ўзьнялі расейскія сьцягі, раніцай увайшлі ў Краматорск у складзе ўкраінскага кантынгенту для правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі.

Але сэпаратысты і мясцовыя жыхары заблякавалі рух шасьці БТР, пазьней да іх падышлі невядомыя ў камуфляжы са зброяй. Яны, у сваю чаргу, раззброілі сілавікоў і адагналі іх у пасёлак Іванаўка, паведамляе «Ўкраінская праўда».

Пазьней тры вайсковыя машыны пад расейскімі сьцягамі прыбылі ў Славянск. Як паведаміў «Украінскай праўдзе» журналіст Пётр Цярэнцьеў, які знаходзіцца на месцы падзей, адзін з сэпаратыстаў паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы перайшлі на бок пратэстоўцаў.

«У мяне ўжо няма сумневаў, што гэта расейскія салдаты, расейскія спэцслужбы», — дадаў ён.

Прапагандысцкай расейскі канал «Лайфньюз» называе іх «арміяй Данбаса».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG