Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праз падзеі ва Ўкраіне беларусы захацелі ў Расею,— НІСЭПД


На тле падзеяў ва Ўкраіне колькасьць беларусаў, якія станоўча ставяцца да прыяднаньня Беларусі да Расейскай Фэдэрацыі, павялічваецца.

Пра гэта сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сакавіку 2014 году Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Таксама адзначаецца зьмяншэньне колькасьці тых, хто станоўча ставіцца да магчымага ўваходжаньня Беларусі ў Эўразьвяз.

Калі б сёньня праходзіў рэфэрэндум аб аб’яднаньні Беларусі і Расеі
  • «за» прагаласавалі б 29,3 %,
  • супраць — 47,7 % рэспандэнтаў
у сьнежні было 23,9 % vs. 51, 4%

На патэнцыйным рэфэрэндуме пра ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз
  • «за» прагаласавалі б 30,2 %,
  • супраць — 44,3 %
у сьнежні 35,9 % vs. 34,6 %

Падчас выбару на гіпатэтычным рэфэрэндуме паміж аб’яднаньнем з Расеяй і ўваходжаньнем ў Эўрапейскі Зьвяз
  • за Расею сёньня прагаласавалі б 51,5 %,
  • за Эўразьвяз — 32,9 %
у сьнежні было 36,6 % vs. 44,6 %

Паводле вынікаў апытаньня, за палітычным канфліктам ва Ўкраіне сачылі амаль 90 % беларусаў. 36,9 % апытаных ацэньваюць падзеі, якія адбываліся там, як «суб’ектыўны працэс, выкліканы выкарыстаньнем палітычных тэхналёгій з боку Захаду і слабасьцю ўлады», а 36,8 % — як «аб’ектыўны працэс, выкліканы незадаволенасьцю народу палітыкай улады».

На пытаньне «Ці хацелі б вы, каб падобныя да тых, што адбываюцца зараз ва Ўкраіне, адбыліся ў Беларусі?»
  • станоўча адказалі толькі 3,6%,
  • «так, але без пераходу да гвалтоўных дзеяньняў» — 23 %,
  • а адмоўна — 70 %.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG