Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мапа беспарадкаў на Данеччыне: сэпаратысты кантралююць адмінбудынкі ў васьмі гарадах


Мапа беспарадкаў на Данеччыне. (с) Мапа ТСН

Мапа беспарадкаў на Данеччыне. (с) Мапа ТСН

Мапа ахопленага беспарадкамі Данбасу з пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі практычна не зьмянілася.

Сэпаратысты і расейскія дывэрсанты працягваюць утрымліваць некалькі гарадоў Данецкай вобласьці, гаворыцца ў сюжэце начнога выпуску ТСН.

У Горлаўцы ўзброеныя людзі кантралююць аддзел міліцыі.

Над гарсаветам Жданаўка ўсё яшчэ вісіць сьцяг так званай «Данецкай рэспублікі». Сэпаратысты заяўляюць, што гарадзкая ўлада на іх баку.

Пад кантролем захопнікаў застаюцца гарсавет ў Макееўцы, мэрыя Марыупаля, гарсавет ў Краматорску, выканкам у Харцызску.

У Енакіеве ў руках тэрарыстаў гарадзкая рада і міліцыя.

У Славянску, акрамя захопленых аддзелаў міліцыі і СБУ, прарасейскія актывісты ўсталявалі 7 блёкпастоў. Раней паведамлялася, што на Данеччыне ў экстрэмістаў рэзка ўпаў «баявы дух», а іх кіраўнікі гатовыя да перамоваў.
XS
SM
MD
LG