Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кліп пра пракурорку Крыму. Паўмільёна праглядаў за вечар


Натальля Паклонская

Натальля Паклонская

Сеткі ўзарвала новае відэа з пракуроркай акупаванага Крыму Натальляй Паклонскай.

Карыстальнік Youtube Enjoykin змантаваў відэакліп з выступаў нелегітымнай кіраўніцы пракуратуры Крыму. Паклонская сьпявае пра Крым і «неканстытуцыйны пераварот» ва Ўкраіне, а ў прыпеве ёсьць славуты мэм чыноўніцы — «няш-мяш».

Энэргічную песьню наклалі на музыку ў стылі 90-х, а ў кліп дадалі відэа з мульцікаў, галоўнай гераіняй якіх стала Паклонская. За вечар відэа набрала амаль паўмільёна праглядаў на Youtube.


А вось як выглядала гэтая прэсавая канфэрэнцыя ў арыгінале, без мантажу:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG