Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

NATO тэрмінова склікае Паўночнаатлянтычную Раду з-за сытуацыі ва Ўкраіне


NATO зьбірае ў сераду, 16 красавіка, экстранае паседжаньне Паўночнаатлянтычнай Рады.

На пасяджэньні зьбіраюцца абмеркаваць пытаньне ўмацаваньня абараназдольнасьці эўрапейскіх краін з-за сытуацыі ва Ўкраіне, паведамляе УНІАН са спасылкай на 9tv.co.il.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў у аўторак: «Мы атрымалі прапановы вайскоўцаў аб магчымых захадах. Некаторыя зь іх мы можам рэалізаваць у бліжэйшы час, некаторыя — у будучыні. Заўтра мы разгледзім гэтыя прапановы і прымем рашэньне».

На пасяджэньні будуць абмяркоўвацца прапановы генэрала ЗША, камандуючага ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе, Філіпа Брыдлава. У якасьці магчымых прапаноў разглядаецца правядзеньне сумесных вучэньняў і павелічэньне ваенных сілаў ва ўсходняй Эўропе.

Брыдлаў паабяцаў , што Паўночнаатлянтычны альянс ў бліжэйшы час прадставіць плян па «забесьпячэньні міру», улічваючы сытуацыю ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG