Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст Украіны – пра забойствы і катаваньні ў Крыме


Самаабвешчаны парлямэнт Крыму

Самаабвешчаны парлямэнт Крыму

Міністэрства юстыцыі Ўкраіны зьвярнулася да шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку да Эўрапейскага Камітэту супраць катаваньняў, Упраўленьняў Вярхоўнага камісара ААН і Камісара ЭЗ у правах чалавека, са скаргамі на парушэньне правоў чалавека ў Крыме.

Паводле міністра юстыцыі Ўкраіны Паўла Пятрэнкі, у Крыме зьдзяйсьняюцца забойствы і выкраданьні цывільных асоб і вайскоўцаў, утрыманьне людзей у закладніках. Акрамя таго, гаворка ідзе аб навязваньні грамадзянам Украіны расейскага грамадзянства, парушэньне правоў на адукацыю, сацыяльную абарону, свабоду слова.
XS
SM
MD
LG