Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пагаварыў пра Ўкраіну з Мэркель і Нэтаньяху


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у тэлефоннай размове з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель заявіў, што рэзкая эскаляцыя канфлікту ва Ўкраіне «ставіць краіну, па сутнасьці, на мяжу грамадзянскай вайны».

Як паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін таксама нагадаў пра важнасьць вырашэньня пытаньняў стабілізацыі эканомікі Ўкраіны і забесьпячэньня паставак і транзыту расейскага газу ў Эўропу.

Паводле інфармацыі прэс-службы канцлера, Пуцін і Мэркель «разышліся ў ацэнках сытуацыі ва Ўкраіне».

У часе тэлефоннай размовы з прэм'ерам Ізраіля Бэньямінам Нэтаньяху Пуцін адзначыў, што абвастрэньне крызысу на паўднёвым усходзе Ўкраіны «стала вынікам безадказнай палітыкі Кіева, які ігнаруе законныя правы і інтарэсы рускамоўных жыхароў краіны», зазначае крамлёўская прэс-служба.

У аўторак сілавыя ведамствы Ўкраіны прыступілі да правядзеньня спэцапэрацыі ў Данецкай вобласьці. Паводле інфармацыі МУС Украіны, падчас апэрацыі па вызваленьні аэрадрому ў Краматорску ад сэпаратыстаў былі затрыманыя некалькі баевікоў.
XS
SM
MD
LG