Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 16 красавіка: Хросны ход у Менску, дзень нараджэньня Чапліна, Варонкі і папы Бэнэдыкта XVI


Папа Бэнэдыкт XVI
Папа Бэнэдыкт XVI

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Амбасада Расеі ў Беларусі ў сваім памяшканьні праводзіць прэзэнтацыю агульнага праекту амбасады, рэдакцыі газэты «Рэспублiка» і рэдакцыі газэты «Саюз прадпрымальнікаў» — кнігі «Беларусь-Расея: дыпляматыя гарадоў».
Пачатак у 12.00.

Менск, клюб «Графіці», асамблея НДА запрашае на круглы стол на тэму «Канфліктагеннасьць моўнай сытуацыі ў Беларусі ў новых геапалітычных умовах і вопыт Эўрапейскага Зьвязу». Пачатак у 14.00.

Менск, галерэя «Лябірынт», літаратурна-тэатралізаваны вечар «Кароль паэтаў», прысьвечаны 450-годзьдзю з дня нараджэньня англійскага паэта і драматурга Ўільяма Шэкспіра. У імпрэзе возьме ўдзел амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнел. Пачатак у 16.00.

Менск, традыцыйны Хросны ход пройдзе ля касьцёлу Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой горцы. Пачатак у 18.30.

Бэрлін, на запрашэньне МЗС Нямеччыны адбудзецца візыт намесьніцы міністра замежных справаў Беларусі Алены Купчыной.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1871 — Бэрлін абвешчаны сталіцай Нямеччыны

1945 — Савецкія войскі пачалі Бэрлінскую наступальную апэрацыю.

1948 — Заключэньне міжнароднага пагадненьня аб эўрапейскім эканамічным супрацоўніцтве ў рамках «пляну Маршала» 16 эўрапейскімі краінамі і заходнімі акупаванымі зонамі Нямеччыны.

2003 — Падпісаны атэнскі трактат, датычны прыняцьця ў Эўрапейскі Зьвяз дзесяці дзяржаваў — Вугоршчыны, Польшчы, Кіпру, Літвы, Латвіі, Мальты, Славаччыны, Славеніі, Чэхіі ды Эстоніі

У гэты дзень нарадзіліся:

1844 — Анатоль Франс, францускі пісьменьнік

1864 — Аляксандар Слупскі, беларускі і расейскі гісторык і археоляг

1889 — Чарлі Чаплін, актор, рэжысэр, сцэнарыст

1891 — Язэп Варонка, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР, быў старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыяту БНР

1927 — Бэнэдыкт XVI, папа рымскі ў 2005-2013 гадах

1935 — Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік. Пераклаў на беларускую мову Новы запавет

1971 — Натальля Зьверава, беларуская тэнісістка

У гэты дзень памерлі:

1113 — Сьвятаполк ІІ Тураўскі, князь з роду Рурыкавічаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя

1828 — Франсыска Гоя, гішпанскі мастак

1940 — Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька Максіма Багдановіча

1972 — Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
ЦЫТАТА ДНЯ

«Жыцьцё — гэта трагедыя, калі бачыш яе буйным плянам, і камэдыя, калі глядзіш на яе здаля».

Чарлі Чаплін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG