Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік прафсаюза гарнякоў Данбаса: Беларусы, падтрымайце нас!


Мікалай Валынка, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса, праз Радыё Свабода зьвярнуўся да беларусаў з просьбай пра падтрымку ў барацьбе за адзіную Ўкраіну:

Мікалай Валынка, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса, праз Радыё Свабода зьвярнуўся да беларусаў з просьбай пра падтрымку ў барацьбе за адзіную Ўкраіну:

«Падтрымайце нас! Падтрымайце Ўкраіну. Мы хочам жыць па-новаму.

На Майдане ў Кіеве стаялі падаткаплацельшчыкі. А тут стаіць гідота, тут стаяць гопнікі, тут стаяць халяўшчыкі, якія падмацаваныя расейскім спэцназам. Ня верце, што большасьць на ўсходзе хоча фэдэралізацыі і хоча аддзяліцца ад Украіны. Гэтага няма! Гэтага хочуць толькі вось гэтыя халяўшчыкі і гопнікі.

А зь імі — мясцовая ўлада, мясцовая эліта. Таму што яны баяцца люстрацыі. Яны баяцца, што ім нарэшце дадуць па руках, каб яны ня бралі хабар, каб не было карупцыі. Вось чаго яны баяцца!»

Мікалай Валынка распавядае, што разам з «чарнобыльцамі» прафсаюз зьвяртаўся да кіраўніцтва краіны з заявай, якая пацьвярджае гатовасьць гарнякаў стаць на абарону незалежнай і адзінай Украіны.

Паводле Валынкі, гарнякі не дапусьцяць перамогі сэпаратыстаў, аднак іхныя пэрспэктывы ў выпадку такой перамогі выглядаюць драматычна: «Нашы заявы, па-першае, пра тое, што шахты мусяць працаваць. У Растоўскай і Тульскай абласьцях шахтаў няма, яна закрытыя. У Растоўскай ёсьць толькі тры шахты, якія належаць алігарху Рынату Ахметаву.

Па-другое, калі зачыняцца нашы шахты, калі сэпаратысты перамогуць (у чым я сумняюся, бо мы зробім усё, каб яны не перамаглі), дык тады бяз працы застануцца каля двухсот тысяч чалавек. А калі яшчэ памножыць як мінімум на тры — гэта шэсьцьсот тысяч абяздоленых, беспрацоўных. Плюс чатыры мільёны насельніцтва пэнсіянэраў, інвалідаў-рэгрэсьнікаў. Я задаў на расейскім тэлеканале пытаньне: а Расея пацягне гэты цяжар — выплочваць пэнсіі, рэгрэсы і ўсё астатняе?»

Паводле Валынкі, гарнякі не падзяляюць сэпаратысцкія настроі на ўсходзе:

«У нас адна пазыцыя: шахты мусяць працаваць, а шахтары мусяць атрымліваць заробак, каб карміць свае сем’і. І гэта не эканамічныя патрабаваньні, а палітычныя. Гэта грамадзянская вайна. Гэта раскол краіны. Мы гэтага ня хочам. Гэта Пуцін, Партыя рэгіёнаў, камуністы — яны хочуць, каб тут была грамадзянская вайна. Мы гэтага ня хочам.

Насельніцтва замбаванае, асабліва насельніцтва Данбаса, у пляне таго, што Расея — гэта добра. Насамрэч хочуць у Расею мясцовая ўлада, сілавыя структуры мясцовыя і халяўшчыкі, якія мараць пра расейскую пэнсію, ня ўдарыўшы палец аб палец. Я не магу іх нават людзьмі назваць — гэта тыя, што здрадзілі сваёй радзіме».

Па словах Валынкі, гарнякі самаарганізоўваюцца, каб аказваць супраціў:

«Мы цяпер прынялі рашэньне: на кожнай шахце ў кожную зьмену вызваляецца дзесяць чалавек на дапамогу ахове прадпрыемстваў, каб адшываць гэтых сэпаратыстаў, якія сунуцца цяпер на прадпрыемствы. Гэта ўжо было на шахце Стаханава, гэта «Чырвонаармейсквугаль».

Прыехалі і кажуць: «Мы хочам выступіць перад шахтарамі». Пытаемся: «Хто вы такія? Вашы паўнамоцтвы? Няма? Свабодныя, рабяты! Калі не даходзіць, мы вам зараз даходліва патлумачым».

Мікалай Валынка лічыць, што цэнтральная кіеўская ўлада дэманструе нерашучасьць у ліквідацыі ачагоў сэпаратызму на ўсходзе:

Валынка: «Я казаў і буду пра гэта казаць: кіеўская цэнтральная ўлада займаецца палітыканствам. Усё гэта можна было перасекчы адным батальёнам спэцназа. Мы ўжо забыліся б на гэты сэпаратызм. А яны там пачынаюць мудрыць, палітыкай займаюцца. Заяўляюць пра антытэрарыстычныя апэрацыі, а іх ніхто ня робіць!

У сэпаратыстаў на руках ужо вельмі шмат зброі. Мы, патрыёты, якія хочам абараняць Данбас, Украіну — з голымі рукамі. Добраахвотнікі ідуць у ваенкаматы, а ваенкаматы на месцах усё сабатуюць. Мы, гэта ведаючы, усё яшчэ разводзім балясы, што рабіць.

Нам тады давядзецца і з Кіеўскай уладай разьбірацца. Разьбярэмся тут з сэпаратыстамі, а пасьля — з гэтымі кіеўскімі кіраўнікамі, якія проста зьліваюць Данбас. Шахцёры мяне зразумеюць, што значыць „зьліваюць“. Здаюць Данбас. Мы будзем супраціўляцца. Слава Ўкраіне!»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG