Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казематы за мяса і за кватэры. Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч ад 18.00


Сьледчы камітэт Беларусі пацьвердзіў затрыманьне гендырэктара Слуцкага мясакамбінату і ягонага намесьніка, не называючы прозьвішчаў. На камбінаце кажуць, што гнілога мяса ў іх не было.

У сваім апошнім слове ў судзе Віктар Піліпец, былы кіраўнік Гомелю, гаварыў пра ціск і забароненыя мэтады сьледзтва ў справе аб незаконным разьмеркаваньні кватэр. Паводле Піліпца, «дзесяткі людзей прайшлі праз казематы».

Пра ўкраінскія падзеі сёньня ў эфіры гавораць:

Беларускі журналіст Дзьмітры Галко з Харкаву, украінскі правабаронца з Луганску Канстанцін Рэвуцкі, кіраўнік прафсаюзу гарнякоў Данбасу Мікалай Валынка і кандыдат на ўкраінскага прэзыдэнта Юлія Цімашэнка.

Голас народу: чаму Аляксандр Лукашэнка насуперак пазыцыі Масквы адважыўся выступіць супраць фэдэралізацыі Ўкраіны? Апытаньне ў Горадні.

Азіраючыся ў 1994-ы: дэталі першай прэзыдэнцкай кампаніі, параўнаньне іміджу кандыдатаў Лукашэнкі і Пазьняка вачыма культуроляга Ягора Сурскага, які захоўвае тагачасныя плякаты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG