Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краматорску сэпаратысты сышлі з упраўленьня міліцыі


Група невядомых асобаў пакінула будынак Краматорскага гарадзкога аддзелу міліцыі, які раней быў імі захоплены.

«Па Краматорску: яны самі пакінулі будынак», — сказаў начальнік прэс-службы Галоўнага ўпраўленьня МУС Украіны ў Данецкай вобласьці Ігар Дзёмін. Пра гэта піша «Ўкраінская праўда».

Дзёмін таксама не пацьвердзіў, што ўначы былі новыя захопы гараддзелу па Данецкай вобласьці і асобных райаддзелаў у Данецку.

На дадзены момант застаюцца захопленымі будынкі райаддзелу міліцыі ў Славянску і гарадзкога ўпраўленьня ў Горлаўцы.
XS
SM
MD
LG